Беленькі Павал Давыдавіч (1906)
- Дата нараджэння: 1906 г.
- Месца нараджэння: г. Магілёў
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: габрэй
- Прафесія / месца працы: Галоўны бухгалтар Лендзяржнархарча
- Месца пражывання: РСФСР, г. Ленінград
- Партыйнасць: беспартыйны
- Дата расстрэлу: 5 верасень 1937 г.
- Месца смерці: РСФСР, г. Ленінград
- Дата арышту: 2 чэрвень 1937 г.
- Абвінавачанне: удзел у шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі
- Дата асуджэння: 2 верасень 1937 г.
- Орган, які вынес прысуд: Камісія НКУС і пракуратуры СССР
- Артыкул: 58-6, 58-8 КК РСФСР
- Прысуд: ВМП
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Ахвяры палітычнага тэрора ў СССР (База дадзеных);
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Беленькі Павал Давыдавіч - габрэй, нарадзіўся ў 1906 г. у Магілёве. Жыў у Ленінградзе і працаваў галоўным бухгалтарам Лендзяржнархарча.
2 чэрвеня 1937 г. ў Ленінградзе па адрэсе Вялікая Пушкарская вуліца, д. 39 былі арыштаваныя Беленькі Павал Давыдавыч і яго жонка Багданава Лідзія Яўгеньеўна (нар. 1909 г.). Камісіяй НКУС і Пракуратуры СССР 2 верасня 1937 г. Павал быў прысуджаны паводле арт. 58, п. 6 і п. 8 КК РСФСР да вышэйшай меры пакарання.У прысудзе сцвярджалася, што на заводзе "Чырвоны Кастрычнік" была выкрыта "польская шпіёнска-дыверсійная арганізацыя, у якую ўваходзіў шэраг служачых завода і іх сваякі. 5 верасня 1937 г. Павал быў расстраляны, а праз 10 дзён расстраляная і Лідзія Яўгеньеўна. Сын Уладзімір у 7 гадоў застаўся без бацькоў.
25 ліпеня 2015 года на доме, дзе жылі Беленькія, з'явілася мемарыяльная таблічка праекта "Апошняя адрэса".