Белка Фёдар Міхайлавіч (1898)

  • Дата нараджэння: 1898 г.

  • Дата арышту: 20 красавiк 1936 г.

Біяграфія

Белка Фёдар Міхайлавіч, 1898, ураджэнец Беларусі, жыхар спэцпасёлку "Шэнчуга" Каноскага раёну, рабочы лесапункту, меў на ўтрыманьні 3 няпоўнагадовых дзяцей. Арыштаваны 20.04.36. Паўночным краявым судом 14.07.36 паводле арт. 58-10 ч. 1 УК РСФСР асуджаны да пазбаўленьня волі на 6 гадоў з паразаю ў правох на 3 гады. Зьвестак пра далейшы лёс няма. Рэабілітаваны 21.04.92.