Берзін Юлій Саламонавіч (1904)
- Дата нараджэння: 1904 г.
- Варыянты імя: Берзин Юлий Соломонович
- Месца нараджэння: Віцебская губерня (Віцебская вобл.), г. Полацк
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: габрэй
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: літаратар, член саюза пісьменнікаў СССР
- Месца пражывання: РСФСР, г. Ленінград, набярэжная канала Грыбаедава, 9
- Партыйнасць: беспартыйны
- Дата расстрэлу: 11 чэрвень 1942 г.
- Месца смерці: РСФСР, г. Магадан
- Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, г. Ленінград
- Дата арышту: 1938 г.
- Дата асуджэння: 2 лiпень 1939 г.
- Прысуд: 8 гадоў ППЛ
- Дата рэабілітацыі: 1957 г.
- Дата асуджэння: 16 травень 1942 г.
- Орган, які вынес прысуд: Тройка НКУС па Дальстроі
- Артыкул: Арт. 58-2, 58-10-2 КК РСФСР
- Прысуд: ВМП з канфіскацыяй маёмасці
- Дата рэабілітацыі: 12 снежань 1990 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Прэзідыум Магаданскага абласнога суда
- Крыніцы дадзеных: Ахвяры палітычнага тэрора ў СССР (База дадзеных);
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
«Раз, два, три, четыре - Мы сидели на квартире, Вдруг послышался звонок, И приходит к нам стрелок. С ним агент и управдом, Перерыли все вверх дном. Перерыли все подушки, Под кроватью все игрушки, А потом они ушли И... папашу увели. Раз, два, три, четыре, пять – Через день пришли опять. Перерыв квартиру нашу, Увели с собой мамашу! Завтра явятся за мной».
Адным з суаўтараў гэтага верша-лічылкі, напісанага ў піцербургскім следчым ізалятары "Крыжы", быў Юлій Саламонавіч Берзін.
Пісьменнік Юлій Саламонавіч Берзін нарадзіўся ў 1904 годзе ў Полацку. 10 лютага 1938 года ён быў арыштаваны па абвінавачанні ў тым, што "з 1930 года з'яўляўся актыўным удзельнікам антысавецкай права-трацкісцкай арганізацыі сярод пісьменнікаў Ленінграда". 2 ліпеня 1939 года быў прыгавораны да пазбаўлення волі ў ППЛ тэрмінам на 8 гадоў. Быў накіраваны ў лагер у Магаданскай вобласці, дзе 16 траўня 1942 года Вайсковы трыбунал войскаў НКУС пры Дальстроі прыгаварыў яго да расстрэла па абвінавачанні ў тым, што "Берзін Ю.С., адбываючы пакаранне ў Каменданцкім аддзяленні Паўночна-усходняга папраўча-працоўнага лагера, сістэматычна вядзе сярод вязняў антысавецкую, паклёпніцкую, профашысцкую агітацыю".
З пратакола допыта па справе Берзіна сведкі Палякова:
«В двадцатых числах января 1942 года заключенный Берзин на кухне столовой карпункта в присутствии меня и заключенных Коленского и Буканова, говоря о газетных новостях с фронта войны, заявил: "На фронте смерть наступает мгновенно, здесь, на Колыме, лагерь для заключенных тоже сулит смерть, но в рассрочку. Большой эксперимент над кроликами!"».
Юлій Берзін быў расстраляны 11 чэрвеня 1942 года. Быў цалкам рэабілітаваны па абедзвюх справах у 1990 годзе Магаданскім абласным судом.
22 лістапада 2015 года на доме, дзе жыў Берзін Юлій Саламонавіч, была ўсталявана мемарыяльная таблічка праекта "Апошняя адрэса"