Брагіна-Юрчук Паўліна Мартынаўна (1895)

  • Дата нараджэння: 1895 г.

Біяграфія

БРАГІНА-ЮРЧУК Паўліна Мартынаўна, 1895 г.н., ураджэнка в. Крузы Бельскага пав. Гарадзенскай губ., беспартыйная, бракоўніца заводу імя Варашылава, жыла: г. Ленінград, Кананэрская вул., д. 12, кв. 1. Арыштаваная 25 жніўня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 14 кастрычніка 1937 г. прысуджаная паводле арт. 58-7-8-9-11 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляная ў г. Ленінград 18 кастрычніка 1937 г.