Будзінскі Станіслаў Янавіч (1894)

Станіслаў Будзінскі.jpg
  • Дата нараджэння: 9 верасень 1894 г.
  • Імя па-руску: Будзинский Станислав Янович
  • Месца нараджэння: г. Варшава
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: паляк
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Навуковы супрацоўнік і выкладчык, Вышэйшая школа прапагандыстаў ім. Свярдлова пры ЦК УсеКП(б)
  • Месца пражывання: РСФСР, г. Масква, Вялікі Афанасьеўскі зав., д.37, кв.39
  • Партыйнасць: Член УсеКП(б)
  • Дата расстрэлу: 21 жнiвень 1937 г.
  • Месца смерці: РСФСР, г. Масква, турма НКУС
  • Месца пахавання: Масква, Данскія могілкі

  • Дата арышту: 10 чэрвень 1937 г.
  • Абвінавачанне: Шпіянаж
  • Дата асуджэння: 21 жнiвень 1937 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
  • Прысуд: ВМП
  • Дата рэабілітацыі: 29 красавiк 1955 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР

Біяграфія

Станіслаў Будзінскі 2.jpg

Станіслаў Будзінскі (польск. Stanislaw Budzyński, партыйны псеўданім - Стах) - бальшавісцкі рэвалюцыйны дзеяч, удзельнік Кастрычніцкага ўзброенага паўстання 1917 у Маскве.

Нарадзіўся ў Варшаве 9 верасня 1894 г. Скончыў Варшаўскій вышэйшыя камерцыйныя курсы. У 1912—15 член Варшаўскага камітэта Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ). 15 ліпеня 1915 быў арыштаваны паліцыяй разам з усім складам Варшаўскага камітэта. У турме знаходзіўся больш за год.

З 1916 г. член Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (бальшавікоў) (РСДРП(б)). Займаўся агітацыяй на фабрыках і заводах Масквы. У 1917 годзе быў дэлегатам 7-й (красавіцкай) канферэнцыі РСДРП(б), членам Ваеннага Бюро пры Маскоўскім камітэце РСДРП(б), членам палкавога камітэта 55-га запаснога пяхотнага палка. У кастрычніку 1917 Будзінскі - член Маскоўскага савета салдацкіх дэпутатаў і член Замаскварэцкага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. З 25 кастрычнкіа - кандыдат у члены Маскоўскага ВРК.

Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ён прывёў салдат свайго палка на ахову Массавета. Удзельнічаў у баях за штаб Маскоўскай вайсковай акругі на Прычэсценцы, у раззбраенні Аляксандраўскай вайсковай вучэльні на Знамянцы.

У лістападзе 1917 года быў старшынём салдацкай секцыі Массавета, членам Прэзідыюма Массавета. У снежні 1917 - сакавіку 1918 гадоў - народны камісар па справах сацыяльнага забеспячэння Масквы.

Са снежня 1918 года знаходзіўся на нелегальнай працы ў Польшчы і Германіі. У лістападзе 1918 года - адзін з арганізатараў Варшаўскага Савета рабочых дэпутатаў. У 1919 арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1920 годзе па абмене палітвязнямі трапіў у Савецкую Расію, знаходзіўся на партыйнай працы. Працаваў рэдактарам польскамоўных газет Вайскова-рэвалюцыйнага савета Заходняга фронта.

З 1928 года - член ЦК Кампартыі Заходняй Беларусі. У 1930-1934 гадах - член бюро ЦК КП(б)Б. З кастрычніка 1930 да лістапада 1931 рэдактар газеты «Звязда», член рэдкалегіі часопіса «Бальшавік Беларусі». У артыкулах беспадстаўна абвінавачваў шэраг беларускіх літаратараў, грамадскіх дзеячаў у адсутнасці навуковых поглядаў на гістарычныя рэаліі. Так у 11–12 нумарах "Полымя" за 1929 год пад назвай "Вораг у доме" выйшла рэцэнзія Будзінскага на раман "Крывічы" М. Зарэцкага. Гэты артыкул утрымлівае і наступныя радкі:

"Тое, што надрукавана і што аўтар падрыхтаваў да друку, заключае ў сабе бессаромную ідэалізацыю нацыянал-дэмакратызму і нацыянал-фашызму. Мы маем паклёп на камуністычную партыю"

Але ў той жа час клапаціўся пра бытавыя ўмовы супрацоўнікаў газеты "Звязда" - у 1931 накіраваў кіраўніцтву партыі ліст пра цяжкія жыллёвыя ўмовы супрацоўнікаў, якія вялі да захворвання на сухоты, іх невялікія заробкі, дрэнныя ўмовы для належнага адпачынку, шалёную перагрузку.

З 1934 прафесар, загадчык кафедры ленінізма Міжнароднай ленінскай школы ў Маскве. Таксама выкладаў у Вышэйшай партыйнай школе імя Свярдлова ЦК УсеКП(б).

Арыштаваны ў чэрвені 1937. Расстраляны 21.8.1937. Рэабілітаваны пасмяротна. Пазней была арыштаваная яго жонка, Шышкевіч Будзіская Ганна Анатольеўна. Яна была асуджана як "член сям'і здрадніка радзімы" да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў.