Буеўскі Аляксей Васільевіч (1893)
- Дата нараджэння: 1893 г.
- Месца нараджэння: Мінская губ., Бабруйскі павет (Магілёўская вобл.), мяст. Глуск
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: пралетарскае
- Адукацыя: пачатковая
- Прафесія / месца працы: Дыякан Старажоўскай царквы
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск
- Дата расстрэлу: 25 люты 1938 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС
- Дата арышту: 14 кастрычнiк 1937 г.
- Абвінавачанне: Шпіянаж
- Дата асуджэння: 3 студзень 1938 г.
- Орган, які вынес прысуд: Тройка НКУС
- Артыкул: 66; 68 КК БССР
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 14 кастрычнiк 1957 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Трыбунал Ленінградскай вайсковай акругі
- Архіўная справа: УКДБ Магілёўскай вобл. № 8404-сн
- Крыніцы дадзеных: Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi;
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
[1893, Глуск Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 25.2.1938, Мінск, турма НКВД]. З сям’і рабочага. Да арышту дыякан храма св. Марыі Магдаліны на вул. Старажоўскай у Мінску. Арыштаваны 14.10.1937. Асуджаны 3.1.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам Ленінградскай ВА 14.10.1957. Асабовая справа Б. № 8404-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Верагодна арыштоўваўся і ў 1935 г.