Быстрымовіч Іван Раманавіч (1900)

  • Дата нараджэння: 20 люты 1900 г.
  • Месца нараджэння: у м. Койданава Менскай губ.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: з рабочых
  • Дата расстрэлу: 17 лiстапад 1938 г.
  • Месца смерці: ў Менскай турме

  • Дата арышту: 3 чэрвень 1938 г.
  • Дата асуджэння: 7 кастрычнiк 1938 г.
  • Дата рэабілітацыі: 29 студзень 1959 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: ВТ БВА

Біяграфія

БЫСТРЫМОВІЧ Іван Раманавіч, нар. 20.02.1900 у м. Койданава Менскай губ., беларус, з рабочых, грузчык Ст. Койданава Зах. чыг., г. Дзяржынск. Арыштаваны 38.06.03. Асуджаны 38.10.07 «тройкай» за шпіянаж на карысьць польскіх разьведворганаў паводле арт. 58/6 КК РСФСР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 38.11.17. 59.01.29 справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ РБ 13764-с