Бядзінская Таццяна Раманаўна (1897)

  • Дата нараджэння: 1897 г.
  • Нацыянальнасць: беларуска

Біяграфія

БЯДЗІНСКАЯ Тацяна Раманаўна, 1897 г.н., ураджэнка в. Дайноўка Ашмянскага пав. Віленскай губ., беларуска, беспартыйная, швачка фабрыкі імя Валадарскага, жыла: г. Ленінград, узьбяр. р. Фантанкі, д. 25, кв. 25. Арыштаваная 22 жніўня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 19 лістапада 1937 г. прысуджаная паводле арт. 58-6-11 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляная ў г. Ленінград 24 лістапада 1937 г.