Валошын Павал Пятровіч (1891)

Павал Валошын.png
  • Дата нараджэння: 10 лiпень 1891 г.
  • Імя па-руску: Волошин Павел Петрович
  • Месца нараджэння: Гродзенская губ., Скольскі павет (Польшча, Беластоцкае ваяв.), в. Гаpкавічы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Прафесія / месца працы: Адказны сакратар ЦК МОПРа, памочнік дырэктара Дзяржаўнай бібліятэкі
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, Падгорны зав. 4/1
  • Дата расстрэлу: 3 лiстапад 1937 г.
  • Месца смерці: Карэла-Фінская АССР, ст. Мядзведжая Гара (Сандармох)
  • Дата арышту: 1 верасень 1933 г.
  • Абвінавачанне: Кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі "Беларускі нацыянальны цэнтр"
  • Дата асуджэння: 9 студзень 1934 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія ДПУ БССР
  • Артыкул: 58-4; 58-6; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: ВМП (заменена на 10 гадоў ППЛ)
  • Месца адбывання: Белбалтлаг
  • Дата рэабілітацыі: 18 красавiк 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі

  • Абвінавачанне: Кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі "Беларускі нацыянальны цэнтр"
  • Дата асуджэння: 9 кастрычнiк 1937 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка пры УНКУС па Ленінградскай вобласці
  • Прысуд: ВМП
  • Дата рэабілітацыі: 18 красавiк 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі

Біяграфія

Павал Пятровіч Валошын - беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст.

Нарадзіўся 28.6(10.7).1891 у в. Гаркавічы Сакольскага пав. Гродзенскай губ. (цяпер Беластоцкае ваяв., Польшча). У 1908—12 працаваў паштовым служачым у Крынках (Беласточчына). У 1912 прызваны ў войска. Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне, быў паранены, трапіў у нямецкі палон. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі служыў міліцыянерам у Екацярынаславе. У жн. 1919 у дзянікінскай арміі. Потым ваяваў на баку Чырвонай Арміі (у атрадзе Р.Катоўскага).

У 1922 вярнуўся на Радзіму. Уваходзіў у Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, потым у Беларускую партыю незалежных сацыялістаў. 31.7.1923 абраны дэпутатам польскага сейма, увайшоў у Беларускі пасольскі клуб. Стаў адным з заснавальнікаў БСРГ, у 1926—27 член яе ЦК. У 1926 увайшоў у КПЗБ.

Пасля забароны БСРГ арыштаваны польскімі ўладамі ў лют. 1927; на працэсе над грамадоўцамі («працэс 56-і») асуджаны на 12 гадоў турмы. У выніку абмену паліт. зняволенымі з 1932 у СССР.

Выступаў з лекцыямі і публікацыямі. З сак. 1933 у Мінску. Працаваў у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы і ў Бібліяграфічным інстытуце пры гэтай бібліятэцы, займаўся грамадскай дзейнасцю.

Арыштаваны 1.9.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 Калегіяй ДПУ БССР прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў. Сасланы на Салаўкі.

9.10.1937 Асобай «тройкай» УНКВД па Ленінградскай вобл. зноў прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 3.11.1937 г.

Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах 16.8.1956.