Васільева Ганна Восіпаўна (1899)

  • Дата нараджэння: 1899 г.
  • Варыянты імя: Саковіч Ганна Восіпаўна
  • Нацыянальнасць: беларуска

Біяграфія

ВАСІЛЬЕВА (Саковіч) Ганна Восіпаўна, 1899 г.н., ураджэнка в. Плейкі Дзісенскага пав. Віленскай губ., беларуска, беспартыйная, станочніца заводу №162 імя Халтурына, жыла: г. Ленінград, Гатчынская вул., д. 19/21, кв. 11. Арыштаваная 21 лістапада 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 15 сьнежня 1937 г. прысуджаная паводле арт. 58-6 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляная ў г. Ленінград 20 сьнежня 1937 г.