Вільтоўскі Браніслаў Міхайлавіч (1901)
- Дата нараджэння: 1901 г.
- Варыянты імя: Wiltowski Bronisław
- Месца нараджэння: Мiнская губ., Барысаўскi павет, в. Начвiха
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: паляк
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: пачатковая
- Прафесія / месца працы: Машынiст, Крухмальны завод № 6 Папаратнянскага сельсавета
- Месца пражывання: БССР, Гомельская вобл., Жлобiнскi раён, в. Эрштэрмай
- Партыйнасць: беспартыйны
- Дата расстрэлу: 10 кастрычнiк 1938 г.
- Дзе і кім арыштаваны: Жлобiнскi РА НКУС БССР
- Дата арышту: 29 чэрвень 1938 г.
- Абвінавачанне: Шпіянаж на карысць буржуазнай Польшчы
- Дата асуджэння: 25 верасень 1938 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая тройка НКУС БССР
- Артыкул: 68, 71 КК БССР
- Прысуд: расстрэл
- Дата рэабілітацыі: 11 верасень 1989 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая пракуратура Беларускай вайсковай акругі
- Падставы рэабілітацыі: Указ Прэзідыума ВС СССР ад 16 студзеня 1989 г.
- Архіўная справа: 14888-с, УКДБ Гомельскай вобл.
- Крыніцы дадзеных: Даведка пра рэабiлiтацыю Вiльтоўскага Б.М. № 827ж ад 31 лiпеня 1990 г.; Ліст УКДБ па Гомельскай вобл. №10/13930 ад 19.07.1990 г.
- Заўвага: Нумар арыгiнальнай справы 1938 г.: 13930
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
ВIЛЬТОЎСКI Бранiслаў нарадзiўся ў пабожнай каталiцкай сям'i ў 1901 г.
Бацька — Мiхал Тамашавiч, мацi — Тэкля Казiмiраўна з роду Нарушэвiчаў.
Апроч Бранiслава ў сям'i былi дзецi: Анжэй, Юзэф, Вiнцэнт, Вацлаў, Уладыслаў, Вiкторыя (Вiкця), Гэлена, Веранiка, Мiхалiна (Мiхася).
Сям'я жыла ў вёсцы Начвiха Барысаўскага раёну, перад Першай сусветнай вайной перабралiся ў Хатаевiчы.
Валодалi 7 га зямлi.
Жонка Бранiслава ― Юльяна Аляксееўна Вiльтоўская, у дзявоцтве Кастрыцкая.
Дачка Янiна, нарадзiлася ў 1937 г.
Пасля службы ў войску Бранiслаў Вiльтоўскi працаваў на крухмальным заводзе ў Плешчанiцах, з 1935 г. ― на крухмальным заводзе ў весцы Эрштэрмай Жлобiнскага раёну.
Жыў разам з жонкай i дачкой у службовай кватэры.
Бранiслаў Вiльтоўскi быў арыштаваны Жлобiнскiм раённым аддзелам НКУС БССР на падставе даносу аднаго з суседзяў. Утрымлiваўся ў Гомельскай турме НКУС. Абвiнавачваўся ў супрацоўнiцтве з польскай выведкай.
Асуджаны да ВМП асобай тройкай НКУС БССР. Расстраляны ў кастрычнiку 1938 г.
Месцы расстрэлу i пахавання лiчацца як невядомыя, але ёсць усе падставы меркаваць, што гэта — лес на паўдневай ускраiне Гомеля.
Вiльтоўскi Б.М. быў рэабiлiтаваны пасмяротна Ваеннай пракуратурай Беларускай ваеннай акругi ў кастрычнiку 1989 г.