Галавач Платон Раманавіч (1903)
- Дата нараджэння: 18 красавiк 1903 г.
- Варыянты імя: Платон Галавач
- Месца нараджэння: Бабруйскі павет (Магілёўская вобл., Бабруйскі раён), в. Пабокавічы
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Прафесія / месца працы: літаратар, сакратар ЦК камсамола БССР
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Маскоўская, д. 8, корп. 1, кв. 34
- Партыйнасць: Член КП(б)Б
- Дата расстрэлу: 29 кастрычнiк 1937 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС
- Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Мінск
- Дата арышту: 11 жнiвень 1937 г.
- Абвінавачанне: Арганізатар тэрарыстычнай групы, праводзіў нямецка-фашысцкую дзейнасць
- Дата асуджэння: 28 кастрычнiк 1937 г.
- Орган, які вынес прысуд: Выязная сесія Вярхоўнага суда СССР
- Артыкул: 70, 76 КК БССР
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 25 лiпень 1956 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
- Архіўная справа: КДБ БССР 6852-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. I;
Рэпрэсаваныя сваякі[дадаць інфармацыю]
Жонка: Вечар Ніна Фёдараўна
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Галавач Платон Раманавіч - беларускі празаік.
Нарадзіўся ў 1903 г. у в. Пабокавічы Бабруйскага павета ў беднай сялянскай сям'і. Праз паўтара года пасля нараджэння Платона памерла яго маці. Скончыў народнае вучылішча ў в. Гарбацэвічы. Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. пайшоў у Гарбацэвiчах у школу першай ступені, дзе падчас вучобы пачаў удзельнічаць у літаратурным гуртку. Паступіў у камсамол і арганізаваў у роднай вёсцы ячэйку, займаўся ліквідацыяй непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, арганізацыяй клуба і хаты-чытальні. У 1922 г. Платона паслалі на вучобу ў Мінскую камсамольскую школу. Затым адзiн год ён быў інструктарам Барысаўскага павятовага камітэта камсамола.
У 1926 г. Платон скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі і быў запрошаны на працу ў ЦК камсамола, дзе стаў загадчыкам аргаддзела, а на IX з'ездзе камсамола Беларусі ў 1928 г. быў абраны першым сакратаром ЦК ЛКСМБ. Адначасова працаваў адказным рэдактарам газеты "Чырвоная змена". У 1929 г. Галавач пачаў працаваць намеснікам наркама асветы БССР.
У 1923-1928 гг. Галавач уваходзіў у кіраўніцтва літаратурнай арганізацыі "Маладняк". Быў рэдактарам часопіса "Маладняк" і "Полымя" (першы рэдактар гэтага часопіса ў 1930-1932 гг.). У лістападзе 1928 увайшоў у Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў і быў абраны яе Генеральным сакратаром.
11 жніўня 1937 г. арыштаваны і ўслед за гэтым выключаны з УсеКП(б). 28 кастрычніка 1937 г. прысуджаны да ВМП як арганізатар тэрарыстычнай групы, праводзіў нямецка-фашысцкую дзейнасьць паводле арт. 70, 76 КК БССР.
Расстраляны ў Мінскай турме ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г.
25 ліпеня 1956 г. справу пераглядала Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР.
