Галадзед Вера Сцяпанаўна (1900)
- Дата нараджэння: 11 студзень 1900 г.
- Варыянты імя: Голодед Вера Степановна
- Месца нараджэння: Віленская губерня (Гродзенская вобл.), г. Ліда
- Пол: жанчына
- Нацыянальнасць: беларуска
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: сярэдняя
- Прафесія / месца працы: хатняя гаспадыня
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, Другі дом Саветаў, кв. 8
- Дата арышту: 28 чэрвень 1937 г.
- Абвінавачанне: Жонка ворага народа
- Дата асуджэння: 28 лiстапад 1937 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада пры НКУС СССР
- Артыкул: 24-68, 76 КК
- Прысуд: 8 гадоў ППЛ
- Дата рэабілітацыі: 12 травень 1956 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
- Архіўная справа: КДБ РБ 6616-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Рэпрэсаваныя сваякі
Муж: Галадзед Мікалай Мацвеевіч (1894)
Біяграфія
Успаміны дачкі, Беляковай Валянціны Мікалаеўны
... Маці вярнулася ў Мінск, каб забраць на кватэры якія-небудзь рэчы, бо мы засталіся без сродкаў на існаванне. Праз паўгадзіны, як яна пераступіла парог кватэры, яе аршытавалі. Бацькі да таго часу ўжо не было ў жывых. Чатыры месяцы маму трымалі ў адзіночцы, дзе яна была ў вельмі цяжкім стане, бо здароўе ў яе заўсёды было кепскае. Потым два месяцы - у агульнай камеры, але тут ужо, як гавораць, "на миру и смерть красна". Потым - лагер, куды выслалі таксама вялікую групу жонак беларускіх наркомаў. Вельмі падтрымала маму жонка намесніка Наркома замежных спраў СССР Мікалая Мікалаевіч Крэсцінскага, якая гаварыла: "Вера Сцяпанаўна, вазьміце сябе ў рукі, трэба жыць, бо не можа быць, каб гэта ўсё так засталося. Мы з мужам прайшлі царскія турмы, цяпер вось свае пасадзілі, але без сілы духу, без веры ў справядліваць вытрымаць нельга".
У лагеры было вельмі многа рэпрэсіраваных грузінак - жонак дзяржаўных і палітычных дзеячаў рэспублікі. Дык вось, яны дапамагалі астатнім згушчаным малаком, якое ім дасылалі з Грузіі цэлымі скрынкамі іх родзічы. Да таго ж у пасылках былі і кнігі. Гэта вельмі падтрымлівала маму і іншых зняволеных, якіх выратавала ўзаемадапамога. Зняволенне мамы доўжылася з 28 чэрвеня 1937 года па 28 чэрвеня 1945 года. А потым яшчэ цэлы год так званага вольнага пасялення: работа на фабрыцы пад наглядам у той жа мясцовасці...
Паводле: Л. Крушынская. Праўду адстаяць здолеў... // Літаратура і мастацтва, №31 (3441), 29.07.1988 г.