Гарэцкі Уладзімір Міхайлавіч (1892)
- Дата нараджэння: 1892 г.
- Нацыянальнасць: беларус
- Дата расстрэлу: 8.12.1937
- Месца смерці: ў Ленінградзе
- Артыкул: 59-3 УК РСФСР
- Прысуд: да расстрэлу з заменай на 10 гадоў ППЛ
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
ГАРЭЦКІ Ўладзімер Міхалавіч, 1892 г.н., ураджэнец в. Сёмкава-Слабада Ігуменскага пав. Менскай губ., беларус, селянін. Калегіяй ОГПУ 14 кастрычніка 1932 г. прысуджаны паводле арт. 59-3 УК РСФСР да расстрэлу з заменай на 10 гадоў ППЛ. Адбываў пакараньне ў Салаўках. Асобай тройкай УНКВД ЛВ 25 лістапада 1937 г. прысуджаны да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 8 сьнежня 1937 г. (Няма зьвестак аб рэабілітацыі.)
