Гаўрук Юрый Паўлавіч (1905)
- Дата нараджэння: 6 травень 1905 г.
- Месца нараджэння: Мінская губ. (Мінская вобл.), г. Слуцк
- Пол: мужчына
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: дацэнт кафедры мовы і літаратуры Магілёўскага педінстытута
- Месца пражывання: БССР, г. Магілёў
- Дата смерці: 18 люты 1979 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск
- Дата арышту: 8 люты 1935 г.
- Месца адбывання: Карэлія, Комі
- Дата рэабілітацыі: 27 люты 1958 г.
- Архіўная справа: УКДБ Магілёўскай вобл. № 15523
- Крыніцы дадзеных: Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк»; Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II;
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і служачага. З 1915 сям'я Ю. Гаўрука ў бежанстве ў Пскове. Скончыў слуцкую школу 2-ой ступені (1921), Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Брусава(руск.) бел. ў Маскве ў 1925 годзе. З 1924 запісваў на Случчыне беларускі фальклор. Член «Маладняка». Восенню 1925 абраны дацэнтам кафедры беларускай мовы і літаратуры ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, пераехаў у Горкі (1925—1931). У 1931—1935 дацэнт кафедры літаратуры Магілёўскага педінстытута, чытаў курс зарубежнай літаратуры і літаратур народаў СССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934).
Арыштаваны 8 лютага 1935 у Магілёве. Асуджаны 28 красавіка 1935 асобай нарадай пры НКУС за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў пазбаўлення волі; высланы з Беларусі; больш за 20 гадоў працаваў на розных работах у Карэліі, Усходняй Сібіры, Комі АССР. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 27 лютага 1958. Пераехаў у Мінск. У 1957—1967 працаваў памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У гэтым тэатры, а таксама ў тэатры імя Я. Коласа пастаўлены ў яго перакладзе п'есы з сусветнай класікі.
Асабовая справа Ю. Гаўрука № 15523 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці.