Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч (1882)
- Дата нараджэння: 15 травень 1882 г.
- Імя па-руску: Голубь Владислав Иосифович
- Варыянты імя: Голубеў Уладзіслаў Іосіфавіч; Уладзіслаў Галубок
- Месца нараджэння: Мінская губерня, Навагрудскі павет (Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён), ст. Лясная
- Пол: мужчына
- Сацыяльнае паходжанне: пралетарскае
- Дата расстрэлу: 28 верасень 1937 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС
- Дата арышту: 1919 г.
- Дата арышту: 15 люты 1920 г.
- Дата арышту: 1924 г.
- Дата арышту: 21 чэрвень 1936 г.
- Дата рэабілітацыі: 26 жнiвень 1957 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вярхоўны суд БССР
Біяграфія
Уладзіслаў Галубок (сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч) - драматург, празаік, рэжысёр, акцёр, мастак.
Нарадзіўся 3(15) траўня 1882 г. на ст. Лясная Навагрудскага пав. Мінскай губ. (цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Вучыўся ў мінскіх мастакоў. Пачаў літаратурную дзейнасць як паэт і празаік у 1908: друкаваўся ў газ. «Наша ніва», час. «Лучынка», альманаху «Маладая Беларусь» і інш. У 1913 выдаў зборнік «Апавяданні» (Пецярбург).
З 1917 выступаў як драматург; напісаў каля 40 п’ес з жыцця бел. народа, якія шырока ставіліся ў бел. тэатрах. У ліп. 1915 — пачатку 1917 адзін з кіраўнікоў Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны (Мінск). У 1917—20 выступаў як акцёр і рэжысёр у Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі. Летам 1920 узначаліў Драматычную секцыю культурна-асветніцкай арганізацыі «Папараць-кветка» ў Слуцку. У 1920 арганізаваў у Мінску Трупу беларускіх артыстаў (з 1926 Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр, з 1932 Беларускі трэці дзяржаўны тэатр з базай у Гомелі), дзе яго талент раскрыўся найбольш ярка і поўна.
Першы народны артыст Беларусі (1928). Праводзіў вялікую культурна-асветную работу, дапамагаў мастацкай самадзейнасці, выступаў з лекцыямі і дакладамі, публікаваўся ў перыядычным друку. Як мастак-дэкаратар афармляў пастаноўкі ўсіх сваіх п’ес.
Арыштоўваўся ў 1919, 15.2.1920 і ў вер. (студз. ?) 1924.
З канца 1920-х г. пачаліся ганенні на Г. Ён быў адхілены ад мастацкага кіраўніцтва БДТ-3.
Арыштаваны 21.6.1936. Расстраляны ў 1937 г. Жонка Г. пасля арышту мужа спрабавала скончыць жыццё самагубствам. Рэабілітаваны 26.8.1957. У 1982 адкрыта Грамадская гасцёўня імя У.Галубка (Траецкае прадмесце ў Мінску), зняты дакументальны фільм «Уладзіслаў Галубок».