Грахоўскі Сяргей Іванавіч (1913)
- Дата нараджэння: 24 верасень 1913 г.
- Месца нараджэння: Мінская губ., Пінскі павет, (Украіна, Ровенская вобл., Зарэчанскі раён), мяст. Небель
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: служачыя
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Выкладчык рабфака БДУ, рэдактар радыёкамітэта
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Цнянская, д. 28а, кв. 1
- Месца смерці: Беларусь, г. Мінск
- Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Мінск
- Дата арышту: 20 кастрычнiк 1936 г.
- Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай нацыяналістычна-фашысцкай арганізацыі, антысавецкая дзейнасць
- Дата асуджэння: 2 кастрычнiк 1937 г.
- Артыкул: 72; 76 КК БССР
- Прысуд: 10 гадоў ППЛ
- Месца адбывання: РСФСР, Горкаўская вобл., Ужлаг
- Дата арышту: 19 травень 1949 г.
- Дата асуджэння: 27 жнiвень 1949 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада МДБ СССР
- Прысуд: ссылка
- Месца адбывання: РСФСР, Навасібірская вобл.
- Дата рэабілітацыі: 19 кастрычнiк 1955 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Прэзідыум Вярхоўнага суда БССР
- Архіўная справа: КДБ РБ 9934-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. I;
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Сяргей Іванавіч Грахоўскі - беларускі паэт і празаік, перакладчык
Нарадзіўся 24 верасня 1913 г. (па старым стылі - 12 верасня) у мяст. Нобель Пінскага пав. Мінскай губ. (цяпер Зарэчанскі р-н Ровенскай вобл., Украіна). У 1914 разам з бацькамі пераехаў у Глуск на Магілёўшчыне. Першы верш апублікаваны ў 1926. У 1931—32 працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газ. «Чырвоная змена». У 1935 скончыў МВПІ (газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага ф-та). Працаваў на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ.
Арыштаваны 19.10.1936. Сасланы на 10 гадоў на лесанарыхтоўкі ў Горкаўскую вобл. У 1946—49 настаўнік у Слуцкім р-не. У 1947 з Г. знята судзімасць, але 19.5.1949 ён быў паўторна арыштаваны; высланы ў Новасібірскую вобл. 19.10.1955 рэабілітаваны.
З 1956 у Мінску. У 1957—73 працаваў у час. «Бярозка», «Вясёлка»; літкансультантам СП БССР. У 1973—74 адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Член СП Беларусі з 1956. У 1958 выйшаў у свет першы зборнік вершаў «Дзень нараджэння». Інсцэніроўкі аповесці «Рудабельская рэспубліка» пастаўлены тэатрамі імя Я.Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968; у 1972 створаны аднайменны кінафільм. Перакладаў на бел. мову творы А.Блока, Р.Тагора і інш. Аўтар успамінаў пра перыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылогія «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991). З 1974 на пенсіі.