Грыгаровіч Карл Карлавіч (1868)

Крыніца: [1]
  • Дата нараджэння: 25 кастрычнiк 1868 г.
  • Варыянты імя: Григорович Карл Карлович
  • Месца нараджэння: г. Санкт-Пецярбург
  • Пол: мужчына
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Музыка
  • Месца пражывання: БССР, г. Віцебск
  • Дата смерці: 25 сакавiк 1921 г.
  • Месца смерці: БССР, г. Віцебск

  • Дата арышту: 1921 г.
  • Прысуд: 3 гады ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 2008 г.

Біяграфія

Карл Карлавіч Грыгаровіч (ням.: Charles Gregorowitsch; 25 кастрычніка 1868, Пецярбург — 25 сакавіка 1921, Віцебск) — беларускі скрыпач і педагог. Інтэрпрэтатар скрыпічнай і квартэтнай класікі.

Нарадзіўся ў сям'і выхадцаў з Беларусі. Ад 1883 штогод прыязджаў з канцэртамі ў Віцебск, куды ў 1918 пераехаў жыць.

Апошні вучань Генрыка Вяняўскага, займаўся таксама ў Маскве ў Васіля Безякірскага і ў Вене ў Якаба Донта затым ўдасканальваў сваё майстэрства ў Берліне ў Ёзэфа Іаахіма. Гастраляваў па свеце з 1883 года, у 1896-97 гг. здзейсніў канцэртнае турнэ па ЗША, атрымаўшы вельмі спачувальныя водгукі крытыкі, якая вітала яго «бліскучы запал і націск» у варыяцыях Иаахіма і «цудоўную тэхніку і цеплыню спасціжэння» у Першым канцэрце Макса Бруха, у 1899—1901 гг. распачаў (разам з фінскім піяністам Эдвардам Фацарам) сусветнае турнэ па трох кантынентах (Амерыка, Азія, Афрыка). З 1903 — прафесар Маскоўскага філарманічнага вучылішча. З 1910 — першая скрыпка ў квартэце герцага Мекленбургскага. Па сведчанні Генры Лахі, «па шыраце і плыўнасці тону яго параўноўвалі з Сарэ і Сарасаце».

Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 года жыў і працаваў у Віцебску. Працаваў прафесарам народнай кансерваторыі. Выступаў у суправаджэнні віцебскага сімфанічнага аркестра, удзельнічаў у штотыднёвых вечарынах камернай музыкі, знаёмячы віцебскую публіку з навінамі заходняй музычнай культуры.

У 1921 годзе арыштаваны за тое, што «па прыездзе польскай дэлегацыі ў Віцебск пазнаёміўся з польдэлегатамі… і зарэкамендаваў сябе ў вачах прадстаўнікоў дэлегацыі з самага лепшага боку, у выніку чаго дэлегацыя выдала Грыгаровічу дакумент аб яго поўнай лаяльнасці ў адносінах да Польшчы, на прадмет ўезду ў такую​​», і прысуджаны да трох гадоў прымусовых работ. Да гэтага часу незразумела, памёр ён ад голаду ў заключэнні або быў расстраляны пры спробе бегчы з Расіі.