Грыневіч Аляксандр Канстанцінавіч (1909)

  • Дата нараджэння: 1909 г.

  • Дата арышту: 28 студзень 1942 г.

Біяграфія

Грыневіч Аляксандар Канстанцінавіч, 1909, ураджэнец Менскай губэрні, жыхар п. Усьцьваенга Вінаградаўскага раёну, рабочы лесапункту, меў на ўтрыманьні 2 няпоўнагадовых дзяцей. Арыштаваны 28.01.42. Асобай нарадай НКВД СССР 03.06.42 паводле арт. 58-10 УК РСФСР пазбаўлены волі на 5 гадоў. Зьвестак пра далейшы лёс няма. Рэабілітаваны 28.04.89.