Грыневіч Антон Антонавіч (1877)
- Дата нараджэння: 3 травень 1877 г.
- Імя па-руску: Гриневич Антон Антонович
- Месца нараджэння: Віцебская губ., Лепельскі павет (Віцебская вобл., Полацкі раён), хут. Іванаўшчына
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Прафесія / месца працы: Кампазітар
- Партыйнасць: беспартыйны
- Дата расстрэлу: 8 снежань 1937 г.
- Месца смерці: РСФСР, г. Ленінград
- Дзе і кім арыштаваны: ДПУ БССР
- Дата арышту: 6 верасень 1933 г.
- Дата асуджэння: 9 студзень 1934 г.
- Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
- Артыкул: 58-4; 58-6; 58-11 УК РСФСР
- Прысуд: ВМП з заменай на 10 гадоў ППЛ
- Месца адбывання: Салавецкая турма
- Дата асуджэння: 25 лiстапад 1937 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая тройка УНКУС Ленінградскай вобласці
- Артыкул: 58-10; 58-11 КК РСФСР
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 16 жнiвень 1956 г.
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Антон Антонавіч Грыневіч - беларускі фалькларыст, выдавец, педагог, кампазітар.
Нарадзіўся ў 1877 г. З 1896 жыў у Пецярбургу, быў чыноўнікам Дэпартамента гандлю і промыслу. З 1906 член бел. выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца»; у 1910 заснаваў уласнае выдавецтва (дзейнічала да 1913). Сабраў і выдаў разам з А.Зязюлем «Беларускія песні з нотамі» (Т. 1—2, 1910—12). Пасля кастр. 1917 супрацоўнік культурна-асветніцкага аддзела Белнацкама ў Маскве. У 1919 — чэрв. 1920 у Мінску, выкладаў у школе і бел. гімназіі. З 1920 у Вільні, працаваў у кааператыве друкароў. Пісаў музычныя творы, якія апублікаваў разам з народнымі ў зборніку «Школьны спеўнік» (1920). Яго песні (напрыклад, «Гэй, наперад!», «Касцу») шырока бытавалі ў Зах. Беларусі.
У 1921 зняволены ў Лукішскай турме (Вільня), у кастр. вызвалены пад нагляд паліцыі. У 1922—23 сакратар ТБШ. Аўтар першага бел. падручніка па музыцы «Навука спеву» (1923).
З 1925 жыў у Мінску. Сакратар музычнай падсекцыі Інбелкульта, старшыня песеннай камісіі. У 1928—33 у Гарадку, Віцебску; рабіў запісы меласу.
Арыштаваны ДПУ БССР 6.9.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.3.1934 асуджаны на 10 гадоў лагераў.
У 1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 16.8.1956.
Частка архіва Г. захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.