Грыневіч Клім Лазаравіч (1912)
- Дата нараджэння: 18 люты 1912 г.
- Імя па-руску: Гриневич Клим Лазаревич
- Месца нараджэння: Магілёўская губ., Клімавіцкі павет (Магілёўская вобл., Клімавіцкі раён), в. Шасцёраўка
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: няск. вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Студэнт Педагагічнага інстытута
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Маскоўская, д. 39, кв. 5
- Дата смерці: 3 сакавiк 1941 г.
- Месца смерці: РСФСР, Калінінская вобл., с. Балагое
- Дата арышту: 16 сакавiк 1933 г.
- Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай арганізацыі
- Дата асуджэння: 10 жнiвень 1933 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада
- Артыкул: 72; 76 КК БССР
- Прысуд: 2 гады адміністрацыйнай высылкі
- Месца адбывання: Паўднёва-Казахстанская вобл., Сары-Атачы
- Падставы вызвалення: Мабілізацыя ў Чырвоную армію
- Дата рэабілітацыі: 24 жнiвень 1956 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР
- Архіўная справа: КДБ РБ 14618-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. I;
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
[псеўданімы: Быліна; Траўкін; Цюльпан; Шасцёраўскі; 5(18).2.1912, в. Шасцёраўка Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 3.3.1941, Балагое Калінінскай вобл., цяпер Цвярская вобл., Расія], паэт. Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1929. У 1930 стаў студэнтам Рагачоўскага педтэхнікума. У 1930 пераехаў у Мінск. Працаваў карэктарам у друкарні, літсупрацоўнікам газ. «Рабочий», у прафсаюзах. У 1932 паступіў на творчае аддзяленне літаратурнага ф-та МВПІ. Апублікаваны ў 1932 зборнік паэзіі прыхільна сустрэты крытыкай.
16.3.1933 арыштаваны; 10.8.1933 прыгавораны да двух гадоў адміністрацыйнай высылкі. Знаходзіўся ў Сары-Атачы Паўднёва-Казахстанскай вобл. Праз два гады быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Пасля сканчэння службы вярнуўся ў Сары-Атач. Пераехаў у Балагое. Настаўнічаў; у 1937—41 завочна вучыўся ў Ленінградскім педінстытуце. Памёр ад сухотаў. Вершы апошніх гадоў жыцця не захаваліся.