Грынкевіч Георгі Аляксандравіч (1905)

  • Дата нараджэння: 1905 г.
  • Месца нараджэння: у в. Рагожка Плешчаніцкага р-ну БССР
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: пачатк. адукацыя

  • Дата арышту: 13 жнiвень 1938 г.
  • Дата асуджэння: 14 лiстапад 1938 г.
  • Артыкул: 68 КК БССР
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 6 верасень 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура БВА

Біяграфія

ГРЫНКЕВІЧ Георгі Аляксандравіч, нар. 1905 у в. Рагожка Плешчаніцкага р-ну БССР, беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, калгасьнік у в. Рагозіка Плешчаніцкага р-ну. Арыштаваны 38.08.13. Асуджаны 38.11.14 «тройкай» як агент польскай выведкі паводле арт. 68 КК БССР на 10 гадоў ППЛ ва Унжлаг НКВД, ст. Сухабязводная Горкаўскай вобл. 89.09.06 справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 30845-с