Грынкевіч Станіслаў Сымонавіч (1902)
- Дата нараджэння: 2 люты 1902 г.
- Імя па-руску: Гринкевич Станислав Симонович
- Месца нараджэння: Гродзенская губ., Сакольскі павет (Польшча, Падляшская ваяв.), в. Новы Двор
- Пол: мужчына
- Адукацыя: вышэйшая
- Дата расстрэлу: 25 лiпень 1945 г.
- Месца смерці: БССР, г. Магілёў, турма МКДБ
- Дата арышту: 1939 г.
- Падставы вызвалення: Уцёкі
- Дата арышту: лiстапад 1944 г.
- Дата асуджэння: 18 травень 1945 г.
- Орган, які вынес прысуд: Вайсковы трыбунал Беларуска-літоўскай вайсковай акругі
- Прысуд: ВМП
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Грынкевіч Станіслаў Сымонавіч - беларускі грамадскі, рэлігійны і культурны дзеяч, лекар-псіханеўролаг, публіцыст, перакладчык, папулярызатар навукі. Пляменнік бел. святара Францішка Грынкевіча.
Нарадзіўся 2.2.1902 у в. Новы Двор Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча. Вучыўся на медыцынскіх ф-тах Віленскага і Пазнанскага ун-таў. Працаваў у клініках Познані, на Беласточчыне, у Вільні.
У 1931—36 віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі; член прэзідыума Беларускага нацыянальнага камітэта. Друкаваўся ў час. «Студэнцкая думка», «Калоссе», «Шлях моладзі», газ. «Беларуская крыніца», «Хрысціянская думка», «Новае жыццё». У 1936 яго брашура «Асвета» была канфіскавана паліцыяй, а сам аўтар аштрафаваны і на два тыдні зняволены. Аўтар навукова-папулярных прац па медыцыне і гігіене, з лекцыямі ездзіў па заходнебел. мястэчках і вёсках. Пераклаў з лацінскай мовы працу вядомага аскета і містыка Тамаша Кемпійскага «Следам за Хрыстом».
З прыходам у Вільню савецкіх войск арыштаваны, але здолеў уцячы з цягніка падчас вывазу вязняў. У гады нямецкай акупацыі ў Вільні, займаўся культурніцкай дзейнасцю. Устрымліваўся ад супрацоўніцтва з немцамі. Браў удзел у нацыянальным падполлі. Зноў арыштаваны савецкімі ўладамі ў ліст. 1944. Вывезены спачатку ў Мінск, потым у Магілёў, дзе расстраляны.