Грыхуцік Міхаіл Іванавіч (1903)

  • Дата нараджэння: 1903 г.
  • Месца нараджэння: у в. Пасекі Пухавіцкага р-ну Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Месца пражывання: Менск, вул. Маскоўская 26/60. З 30.05.1944 у партызанах

  • Дата арышту: 10 лiстапад 1947 г.
  • Дата асуджэння: 23 красавiк 1949 г.
  • Артыкул: 8-38 КК БССР
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 30 снежань 1955 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: ВТ БВА

Біяграфія

ГРЫХУЦІК Міхал Іванавіч, нар. 1903 у в. Пасекі Пухавіцкага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, аграном Мін-ва сельскай гасп-кі, гароднін. упраўленьне. Жыў: Менск, вул. Маскоўская 26/60. З 30.05.1944 у партызанах. Арыштаваны 47.11.10. Асуджаны 49.04.23 «асобай нарадай» як сацыяльна-небясьпечны элемэнт паводле арт. 8-38 КК БССР на 5 гадоў ППЛ; ссылка, Азёрны ляг. НКВД; Краснаярскі край, Б. Мурцінскі р-н. 55.12.30 справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ БССР 5743-с