Гураў Іван Герардавіч (1897)

  • Дата нараджэння: 27 лiстапад 1897 г.
  • Імя па-руску: Джузеппе Луиджи Ломбарди
  • Варыянты імя: Lombardi Giuseppe Luigi di Vincenzo; Ламбардзі Джузэппэ
  • Месца нараджэння: Італія, Вагера
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: італьянец
  • Прафесія / месца працы: Інтэндант 3-га ранга, нам. камандзіра Батальёна па тэх. частцы в/ч 6394
  • Месца пражывання: БССР, Мінская вобл., г. Барысаў, вайсковы гарадок, дом начсастава
  • Партыйнасць: Член УсеКП(б) (1923)
  • Дата смерці: 16 кастрычнiк 1942 г.
  • Месца пахавання: Беларусь, Мінская вобл., г. Барысаў, могілкі на вул. 8 сакавіка

  • Дата арышту: 11 чэрвень 1938 г.
  • Абвінавачанне: Агент італьянскай выведкі
  • Дата асуджэння: 23 лiстапад 1939 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада пры НКУС СССР
  • Артыкул: 68 КК БССР
  • Прысуд: 3 гады ППЛ
  • Дата вызвалення: 11 чэрвень 1941 г.
  • Дата рэабілітацыі: 19 чэрвень 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Васйковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі
  • Падставы рэабілітацыі: Адсутнасць складу злачынства

Біяграфія

Гураў Іван Герардaвiч (Lombardi Giuseppe Luigi di Vincenzo, detto Cesare), нар. 27.11.1897 у г. Вагера (Voghera), Італія, італьянец, інтэндант 3 рангу, нам. камандзіра Баталёну па тэх. частцы в/ч 6394. Жыў: Барысаў, вайсковы гарадок, дом начсаставу.

Грамадска-палітычны дзеяч Італіі, падпольшчык, сацыяліст з 1918г, антыфашыст. Двойчы завочна асуджаны на працяглыя тэрміны турэмнага зняволення, рашэннем Камінтэрна, у складзе групы імігрантаў з Італіі. накіраваны ў Савецкі Саюз, у інтэрнацыянальную школу ў г. Ленінград. Там у 1923г. атрымаў рускае імя і па заканчэнні накіраваны служыць у БВА СССР. З 1926 служыў у Сав. арміі да дня арышту, як член КПСС з 1923, выключаны з партыі у 1938 у сувязі з арыштам.

Арыштаваны 38.06.11.

Асуджаны пастановай Асаблівай Нарады пры НКВД СССР ад 23 лістапада 1939 г. як агент італьянскай разьведкі паводле арт. 68 КК БССР на 3 гады ППЛ. Ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі 06.19.1956г. справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ РБ 6695-с. Рэабілітаваны за адсутнасцю складу злачынства.

Вызваліўся 11.06. 1941г. ў вельмі цяжкім стане здароўя (адбітыя ўнутраныя органы (падтрымліваліся ад выпадзення спецыяльным бандажом), зламаныя сківіцы (падвязваць бінтам да патыліцы), адсутнічалі зубы, дэфармаваны косці пальцаў рук і ног і г.д. і гэтай жа датай, загадам Міністра абароны СССР № 0611 ад 5.03.1957г. быў звольнены ў запас па выслузе устаноўленага тэрміну сапраўднай службы. Заключэннем медыцынскай камісіі пры НКВД прызнаны не прыдатным да фізічнай працы.

Памёр 16 кастрычніка 1942 г.. і пахаваны на могілках па вул. 8МАРТА ў Барысаве