Дарашэвіч Восіп Сцяпанавіч (1901)

  • Дата нараджэння: 1901 г.
  • Варыянты імя: Дарашэвіч Язэп Сьцяпанавіч
  • Месца нараджэння: на х. Сеньніца Слуцкага р-ну Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: пачатк. адукацыя

  • Дата арышту: 24 люты 1932 г.
  • Дата асуджэння: 3 чэрвень 1932 г.
  • Дата рэабілітацыі: 25 снежань 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура Менскай вобл.

Біяграфія

ДАРАШЭВІЧ Восіп (Язэп) Сьцяпанавіч, нар. 1901 на х. Сеньніца Слуцкага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, селянін, аднаасобная гаспадарка ў п. Ціраспаль Слуцкага р-ну. Арыштаваны 32.02.24. Асуджаны 32.06.03 «тройкай» за а/с агітацыю паводле арт. 72 КК БССР на 3 гады высылкі. 89.12.25 справу пераглядала Пракуратура Менскай вобл. КГБ РБ 29762-с