Дарожкін Мікалай Апанасавіч (1905)
- Дата нараджэння: 14 снежань 1905 г.
- Імя па-руску: Дорожкин Николай Афанасьевич
- Месца нараджэння: (Расія, Бранская вобл.), в. Гарохаўка
- Пол: мужчына
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Дырэктар Інстытута біялогіі АН БССР
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск
- Дата смерці: 27 красавiк 1993 г.
- Месца смерці: Беларусь, г. Мінск
- Месца пахавання: Беларусь, г. Мінск, Усходнія могілкі
- Дата арышту: 26 чэрвень 1938 г.
- Абвінавачанне: Шпіянаж, арганізаваная антысавецкая дзейнасць
- Артыкул: 68; 76 КК БССР
- Падставы вызвалення: Справа спынена Пракуратурай БВА
- Дата рэабілітацыі: 9 люты 1940 г.
Біяграфія
Мікалай Дарожкін - беларускі міколаг, фітапатолаг, акадэмік АН БССР (1962).
Нарадзіўся 14.12.1905 у в. Гарохаўка (цяпер Бранская вобл., Расія ). Cкончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1929). З 1931 працаваў вучоным спецыялістам, загадчыкам лабараторыі, дырэктарам Інстытута біялогіі АН БССР.
Арыштаваны 26.6.1938. Абвінавачваўся ў «шпіянажы і арганізаванай антысавецкай дзейнасці». Пракуратурай БВА справа спынена. Вызвалены. Рэабілітаваны 9.2.1940.
Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. З 1948 дырэктар Інстытута біялогіі АН БССР, з 1959 дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства, у 1976—87 загадчык лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР.