Дашкевіч Леў Урбанавіч (1882)
- Дата нараджэння: 12 люты 1882 г.
- Імя па-руску: Дашкевич Лев Урабанович
- Месца нараджэння: г. Мінск
- Пол: мужчына
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Фатограф
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск
- Дата смерці: 9 снежань 1957 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск
- Месца пахавання: Беларусь, г. Мінск, Кальварыйскія могілкі
- Дзе і кім арыштаваны: ДПУ БССР
- Дата арышту: 21 лiпень 1930 г.
- Дата вызвалення: верасень 1930 г.
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
[31.1(12.2).1882, Мінск —9(?).12.1957, Мінск], фотамастак, вучоны, вынаходнік, публіцыст, педагог. Паходзіў з шляхецкага роду герба «Ляліва». У 1882—96 вучыўся ў Мінскай мужчынскай гімназіі і Віленскім інтэрнаце-канквіце. З 1903 вучыўся ў Варшаўскім ун-це (на медыцынскім ф-це). У 1904 за ўдзел у студэнцкай забастоўцы арыштаваны і выключаны з ун-та без права паступлення ў ВНУ Расійскай імперыі. У 1906—11 вучыўся ў Францыі — на ф-це філалогіі ун-та ў Дыжоне. Паралельна ў 1908—09 займаўся на фатаграфічным аддзяленні Вышэйшай школы графічных мастацтваў у Парыжы. З 1911 пачаў друкавацца ў навуковых выданнях (La Nature. Paris). У 1911—20 жыў у Закаўказзі, працаваў выкладчыкам французскай мовы, фізікі, прыродазнаўства і інш. у гімназіях Эрывані (Ерэван), Елізаветполя (цяпер Гянджа, Азербайджан), Тыфліса (Тбілісі). Ездзіў па рэгіёне ў якасці фатографа Камісіі па апісанні мясцовасцяў і плямён Каўказа. У 1918 служыў дзяржаўным фатографам урада Азербайджанскай рэспублікі. У канцы мая 1920 вярнуўся ў Мінск. З кастр. 1920 чытаў курсы лекцый па сусветнай літаратуры і фатаграфіі ў Мінскім інстытуце народнай адукацыі, са снеж. 1920 выкладаў французскую мову ў Беларускім політэхнічным інстытуце. У 1921 працаваў у Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР (прыродазнаўчая секцыя). У маі — чэрв. 1923 удзельнічаў у этнаграфічнай экспедыцыі ў Ігуменскім (цяпер Чэрвеньскі) і Барысаўскім пав. У 1923—24 навуковы фатограф на медыцынскім ф-це БДУ.
Арыштаваны ДПУ БССР 21.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Вызвалены ў вер. 1930. Затым працаваў у Мінскім Доме тэхнікі, на геаграфічным ф-це БДУ, 1-й клініцы Мінскага медінстытута, Інстытуце тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР. У 1941—44 жыў у эвакуацыі ў Фрунзе (цяпер Бішкек, Кыргызстан), працаваў у медыцынскіх установах. У верасні 1944 вярнуўся ў Мінск. Працаваў у Інстытуце тэарэтычнай медыцыны і Інстытуце фізіялогіі. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.