Дзяргай Сяргей Сцяпанавіч (1907)
- Дата нараджэння: 27 верасень 1907 г.
- Месца нараджэння: г. Мінск
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: служачыя
- Адукацыя: няск. сярэдняя
- Прафесія / месца працы: Падчытчык, друкарні газеты "Звязда"
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, Міхайлаўскі зав., д. 14, кв. 2
- Дата смерці: 25 снежань 1980 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск
- Месца пахавання: Беларусь, г. Мінск, Паўночныя могілкі
- Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Мінск
- Дата арышту: 15 сакавiк 1935 г.
- Абвінавачанне: Антысавецкая агітацыя
- Дата асуджэння: 21 чэрвень 1935 г.
- Артыкул: 72а КК БССР
- Прысуд: 3 гады ППЛ, 1 год пазбаўлення правоў
- Дата вызвалення: 1937 г.
- Дата рэабілітацыі: 27 сакавiк 1992 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь
- Дата арышту: 1939 г.
- Прысуд: высылка
- Месца адбывання: Казахстан
- Дата вызвалення: 1941 г.
- Архіўная справа: КДБ РБ 34633-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
- Заўвага: Магчымая дата нараджэння 17 верасня 1907
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Сяргей Дзяргай - беларускі паэт і перакладчык.
Нарадзіўся 27.09.1907 (паводле іншых звестак - 17.09) у Мінску ў сям'і чыгуначніка. Скончыў 1-ю Мінскую чыгуначную сямігадовую школу (1924), затым 3-гадовыя агульнаадукацыйныя курсы (1927). Не вучыўся далей з-за благога стаў здароўя. Шмат займаўся самаадукацыяй. У сяр. 1930-х працаваў падчытчыкам і карэктарам у друкарні газеты «Звязда».
Арыштаваны 15.3.1935 у Мінску па адрасе: Міхайлаўскі зав., д. 14, кв. 2. Асуджаны 21.6.1935 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК і аднаго года пазбаўлення правоў.
Пасля вызвалення ў 1937 жыў на вёсцы. У 1938 у газеце «Літаратура і мастацтва» апублікаваны першы верш С. Дзяргая.
Зноў арыштаваны ў 1939; высланы ў Казахстан.
Пасля вызвалення з 1941 жыў у Новабеліцы пад Гомелем. Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыў у Гомелі, падтрымліваў сувязь з партызанамі, уваходзіў у падпольную антыфашысцкую групу[1]. З 1946 жыў у Мінску. Член СП БССР (з 1950). З 1951 працаваў загадчыкам аддзела паэзіі часопісу «Полымя». Працаваў загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя» (1951—1953), адказным сакратаром, рэдактарам аддзела літаратуры часопіса «Вожык» (1953—1967)[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1950). Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. Рэабілітаваны Вярхоўным судом Беларусі 27.3.1992. Асабовая справа Сяргея Дзяргая № 34633-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.