Добін Гірш Ізраілевіч (1905)

Dobin Girsh.jpg
  • Дата нараджэння: 10 чэрвень 1905 г.
  • Варыянты імя: Добин Герш Израилевич; Рыгор
  • Месца нараджэння: Магілёўская губ., Рагачоўскі павет (Гомельская вобл.) г. Жлобін
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: габрэй
  • Прафесія / месца працы: Загадчык літаратурным сектарам радыёкамітэта
  • Месца пражывання: РСФСР, Габрэйская аўтаномная вобласць, г. Бірабіджан
  • Дата смерці: 13 чэрвень 2001 г.
  • Месца смерці: Ізраіль, Рышон-Ле-Цыон
  • Месца пахавання: Ізраіль, Рышон-Ле-Цыон

  • Дата арышту: 10 лiпень 1938 г.
  • Абвінавачанне: Шпіянаж на карысць Японіі
  • Артыкул: 58-1а; 58-11 КК РСФСР
  • Дата вызвалення: 14 сакавiк 1940 г.
  • Падставы вызвалення: Справа спынена з-за недаказанасці абвінавачання

Біяграфія[дадаць інфармацыю]

Добін Гірш Ізраілевіч - габрэйскі пісьменнік.

Нарадзіўся ў 1905 г. у Жлобіне. Першы аповед Добіна "Ханке" быў надрукаваны ў 1928 годзе ў Харкаўскай габрэйскай газеце, а ў 1931 годзе выйшаў першы зборнік аповедаў "Вакол млына" ("Арум а міл"). У 1932 годзе з'ехаў у горад Бірабіджан Габрэйскай аўтаномнай вобласці. Там працаваў у газеце "Бірабіджанер штэрн", у радыёкамітэце. З 1934 г. - член Саюза пісьменнікаў СССР.

10 ліпеня 1938 года Добін быў арыштаваны і абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Японіі, за што правёў 18 месяцаў у бірабіджанскай турме, затым быў этапаваны ў Хабараўск. Пасля вызвалення, ў сакавіку 1940 года, разам з сям'ёй вярнуўся ў Беларусь. Быў накіраваны на працу карэспандэнтам у габрэйскую газету "Актобэр" у Беластоку.

Пачатак вайны заспеў Гірша Ізраілевіча ў камандыроўцы ў Ваўкавыску. Спрабуючы збегчы з акупаванай тэрыторыі, ён трапіў у Мінскае гета. Быў членам падпольнай партыйнай арганізацыі Мінскага гета. З сакавіка 1942 да ліпеня 1944 быў байцом партызанскага атрада "Мсцівец", які дзейнічаў у Мінскай вобласці.

Пасля вайны значную ролю ў творчасці заняла тэматыка партызанскай барацьбы. У 1947 г. быў надрукаваны зборнік аповедаў "На беларускай зямлі". З 1992 г. жыў у Ізраілі.