Езавітаў Канстанцін Барысавіч (1893)

Kanstancin Jezawitau.jpg
  • Дата нараджэння: 5 лiстапад 1893 г.
  • Варыянты імя: Кастусь Езавітаў;
  • Месца нараджэння: г. Дзвінск (Латвія, г. Даўгаўпілс)
  • Пол: мужчына
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Дата смерці: 23 травень 1946 г.
  • Месца смерці: БССР, г. Мінск, турэмны шпіталь
  • Дзе і кім арыштаваны: ЧК
  • Дата арышту: студзень 1918 г.
  • Дата вызвалення: 19 люты 1918 г.
  • Падставы вызвалення: Уцёк з-пад варты

  • Дзе і кім арыштаваны: Германія, г. Берлін, СМЕРШ
  • Дата арышту: 26 красавiк 1945 г.

Біяграфія

[Канстанцін Барысавіч; псеўданім і крыптанімы: Кастусёнак; К-нак; К. Е.; К. Ез.; 5(17).11.1893, Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 23.5.1946, Мінск, НКВД], паліт., грамадскі, ваенны дзеяч, публіцыст, перакладчык, педагог. У 1916 скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут. Удзельнік 1-й сусветнай вайны; скончыў Паўлаўскае ваеннае вучылішча (Петраград). У 1917—18 нам. старшыні і сакратар ваеннага аддзела Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. Удзельнік 1-га Усебеларускага кангрэса 1917. Арыштаваны ЧК у студз. 1918; 19.2.1918 яму ўдалося ўцячы. Удзельнік абвяшчэння БНР; народны сакратар ваенных спраў у першым урадзе БНР. У сак. 1919 выдаваў у Гродне газ. «Бацькаўшчына». У 1919 начальнік канцылярыі Міністэрства беларускіх спраў ва ўрадзе Літвы. Кіраўнік Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі. З 1921 у Рызе; займаўся асветніцкай дзейнасцю і публіцыстыкай; удзельнічаў у выданні час. «На чужыне», «Беларуская школа ў Латвіі», газ. «Голас беларуса». У 1923—24 дырэктар Люцынскай дзяржаўнай беларускай гімназіі (Латвія). Старшыня Беларускага камітэта ў Латвіі. У 1924 арыштаваны латвійскімі ўладамі за бел. дзейнасць. Пазней арыштоўваўся яшчэ 3 разы. У 1929 пераклаў з латышскай мовы драму А.Упіта «1905» (рукапіс захоўваецца ў Вільнюсе). Падчас 2-й сусветнай вайны займаўся арганізацыяй у Латвіі бел. школ. На 2-м Усебеларускім кангрэсе (чэрв. 1944, Мінск) абраны ў склад БЦР. Выехаў у Берлін. Затрыманы савецкай ваеннай контрразведкай «Смерш» 26.4.1945. Памёр у Мінску ў турэмным шпіталі ў час следства.

Тв.: Белорусы и поляки. Ковно, 1919; Беларусы ў Латвіі. Рыга, 1927; Беларусы ў Літве. Рыга, 1932; Першы Усебеларускі кангрэс // Беларуская мінуўшчына. 1993, № 1.

Літ.: Герасімаў В. Да праўды светлай, братка, йдзі! // Полымя. 1994, № 2; Міхнюк У., Паўлаў Я. Канстанцін Езавітаў: матэрыялы да біяграфіі // Маладосць. 1995, № 1; Чэмер А. [Анішчык А.]. Партрэты. Вільнюс, 2001; БП, т. 6; ЭГБ, т. 3.