Жалкоўскі Вільгельм Юліянавіч (1912)

  • Дата нараджэння: 1912 г.
  • Варыянты імя: Жулкоўскі Вільгельм Юліянавіч
  • Месца нараджэння: у фальв. Райполь Язьненскай вол. Вялейскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: пачатк. адукацыя

  • Дата арышту: 14 лiстапад 1939 г.
  • Дата асуджэння: 19 лiпень 1940 г.
  • Артыкул: 66, 74 КК БССР
  • Прысуд: 8 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 30 лiстапад 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратурай Віцебскай вобл.

Біяграфія

ЖАЛКОЎСКІ (Жулкоўскі) Вільгельм Юліянавіч, нар. 1912 у фальв. Райполь Язьненскай вол. Вялейскай вобл., беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, селянін, аднаасобная гаспадарка ў в. Міхалі Дзісенскага р-ну. Арыштаваны 39.11.14. Асуджаны 40.07.19 «асобай нарадай» як сацыяльна-небясьпечны элемэнт паводле арт. 66, 74 КК БССР на 8 гадоў ППЛ у Севжэлдарлагу. 89.11.30 справа пераглядалася Пракуратурай Віцебскай вобл. УКГБ Віцебскай вобласьці 16977-П