Ждановіч Фларыян Паўлавіч (1884)
- Дата нараджэння: 28 кастрычнiк 1884 г.
- Месца нараджэння: г. Мінск
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Прафесія / месца працы: Рэжысёр, Першы Беларускі дзяржаўны тэатры (БДТ-1)
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск
- Дата расстрэлу: 22 кастрычнiк 1937 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС
- Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Мінск, ДПУ БССР
- Дата арышту: 18 лiпень 1930 г.
- Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай арганізацыі
- Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
- Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
- Артыкул: 58-4; 58-7; 58-10; 58-11 КК РСФСР
- Прысуд: 5 гадоў ППЛ
- Месца адбывання: Беламорска-Балтыйскі лагер
- Дата рэабілітацыі: 11 лiпень 1958 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР
- Дата арышту: 8 лiпень 1937 г.
- Прысуд: ВМП
- Архіўная справа: КДБ РБ 20951-С
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. I;
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Фларыян Ждановіч - беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч. Брат А.Ждановіча.
У 1902 скончыў Варшаўскую драматычную школу. Працаваў акцёрам у польскіх тэатрах Беларусі. Далучыўся да бел. культурніцкага руху; у 1913 у Радашковічах паставіў «Паўлінку» Янкі Купалы; падрыхтаваў мастацкую праграму «Беларускі кірмаш». Арганізаваў драматычны гурток, які пасля паказу ў в. Старое Сяло пад Мінскам спектакля «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага быў забаронены ўладамі. Каб пазбегнуць арышту, выехаў у Крым, дзе выступаў на рускай сцэне. Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 працаваў у Мінскай гарадской думе.
У 1917 мастацкі кіраўнік Першага таварыства драмы і камедыі ў Мінску. У складаных умовах нямецкай і польскай акупацыі ствараў бел. нацыянальны тэатр. 14.9.1920 пад кіраўніцтвам Ж. у Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы). Адначасова ў Наркамаце асветы БССР курыраваў беларускія тэатры. З 1922 у акцёрскім складзе тэатра.
Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны на 5 гадоў лагераў. Паўторна арыштаваны 8.7.1937; расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956.