Жук Браніслаў Іосіфавіч (1903)

  • Дата нараджэння: 1903 г.
  • Месца нараджэння: у м. Дабровіца Ковенскага павету Віленскай губ.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Месца пражывання: Браслаўскі пав., Слабадзкая вол., в. Рачыны

  • Дата арышту: 13 кастрычнiк 1939 г.
  • Дата асуджэння: 21 травень 1941 г.
  • Артыкул: 68 КК БССР
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 28 лiстапад 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура БВА

Біяграфія

ЖУК Браніслаў Язэпавіч, нар. 1903 у м. Дабровіца Ковенскага павету Віленскай губ., беларус, зь сялян, гандляр-нарыхтоўшчык Фірмы Караль Зьбігнеў, г. Львоў, г. Варшава. Жыў: Браслаўскі пав., Слабадзкая вол., в. Рачыны. Арыштаваны 39.10.13. Асуджаны 41.05.21 «асобай нарадай» як агент 2-га аддзела Генштаба Польскай арміі паводле арт. 68 КК БССР на 5 гадоў ППЛ. 89.11.28 справу пераглядала Пракуратура БВА. УКГБ Віцебскай вобл. 20619-П