Жыбуртовіч Іосіф Пятровіч (1861)

  • Дата нараджэння: 1861 г.
  • Месца нараджэння: на х. Падгрэбля Краснаслабадзкога р-ну Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пач. адук.
  • Дата расстрэлу: 24 студзень 1938 г.
  • Месца смерці: ў Слуцкай турме

  • Дата арышту: 24 жнiвень 1937 г.
  • Дата асуджэння: 27 снежань 1937 г.
  • Дата рэабілітацыі: 28 красавiк 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура БВА

Біяграфія

ЖЫБУРТОВІЧ Язэп Пятровіч, нар. 1861 на х. Падгрэбля Краснаслабадзкога р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, нясконч. пач. адук., калгасьнік у к-се «Чырвоны Партызан» Краснаслабадзкога р-ну на х. Гаварын. Арыштаваны 37.08.24. Асуджаны 37.12.27 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за садзеяньне ў шпіянажы на карысьць Польшчы паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Слуцкай турме 38.01.24. 89.04.28 справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 25885-с