Жыбуртовіч Іосіф Пятровіч (1866)

  • Дата нараджэння: 1866 г.
  • Месца нараджэння: у в. Старчыцы Краснаслабадзкога р-ну Бабруйскай акр.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пач. адук.

  • Дата арышту: 19 травень 1933 г.
  • Дата асуджэння: 23 травень 1933 г.
  • Дата рэабілітацыі: 23 кастрычнiк 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратурай БССР

Біяграфія

ЖЫБУРТОВІЧ Язэп Пятровіч, нар. 1866 у в. Старчыцы Краснаслабадзкога р-ну Бабруйскай акр., беларус, зь сялян, нясконч. пач. адук., калгасьнік у к-се «Чырвоны Куток» Краснаслабадзкога р-ну на х. Гаварынь. Арыштаваны 33.05.19. Асуджаны 33.05.23 «тройкай» за садзеяньне поль. дывэрсантам паводле арт. 24-64 КК БССР на 3 гады бяз права жыць у вызначаных месцах. 89.10.23 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 29076-с