Жылуновіч Дзмітрый Фёдаравіч (1887)

- Дата нараджэння: 4 лiстапад 1887 г.
- Імя па-руску: Жилунович Дмитрий Федорович
- Варыянты імя: Жылуновіч Зміцер Хведаравіч; Цішка Гартны
- Месца нараджэння: (Мінская вобл.), мяст. Капыль
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Прафесія / месца працы: Літаратар; Акадэмік АН БССР; Намеснік наркама асветы БССР
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Маскоўская 8/1, кв. 56
- Партыйнасць: РКП(б) (з 1918 г.)
- Дата смерці: 11 красавiк 1937 г.
- Месца смерці: г. Магілёў, псіхлячэбніца
- Месца пахавання: г. Магілёў, Пячэрскі парк
- Дата арышту: 15 лiстапад 1936 г.
- Абвінавачанне: Антысавецкая контррэвалюцыйная дзейнасць
- Артыкул: 72 КК БССР
- Дата рэабілітацыі: 10 верасень 1987 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Пракурор БССР
- Архіўная справа: КДБ БССР 4883-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
Зміцер Жылуновіч (творчы псеўданім Цішка Гартны) - беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч.
Нарадзіўся 4 лістапада 1887 г. у мястэчку Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ.
Удзельнік рэвалюцыі 1905—07 гг. Працаваў рамеснікам-гарбаром у Капылі, Літве, Украіне, на заводзе ў Пецярбургу. Друкавацца пачаў з 1908 у газ. «Наша ніва». Першая кніга «Pieśni» выйшла ў 1913. У 1918 сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята. Рэдактар першай бел. бальшавіцкай газ. «Дзянніца».
З кастр. 1918 у РКП(б). З 1.1. па 3.2.1919 старшыня Часовага ўрада Савецкай Беларусі. Потым палітработнік Чырвонай Арміі. У 1921 у Берліне наладзіў выданне бел. кніг. Пасля вяртання ў Мінск рэдактар газ. «Савецкая Беларусь», ініцыятар стварэння літ. аб’яднання і час. «Полымя», узначальваў Дзяржвыдавецтва БССР і Цэнтральны архіў БССР, працаваў нам. наркама асветы БССР, у Інстытуце гісторыі БелАН. Акадэмік БелАН з 1928.

Выключаны з ВКП(б) 16.1.1931 з фармулёўкай «за сувязь з <…> нацдэмаўскімі і фашысцкімі элементамі».
Арыштаваны 15.11.1936. 7.4.1937 пераведзены ў Магілёўскую псіхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр (па афіцыйнай версіі ад гангрэны лёгкіх; па іншых звестках — скончыў жыццё самагубствам).
Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве. На выяўленым месцы пахавання 11.4.1989 устаноўлены помнік.
Рэабілітаваны ў грамадзянска-прававых адносінах 15.10.1955. Цалкам (палітычна) рэабілітаваны 10.9.1987. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Капылі.