Замоцін Іван Іванавіч (1873)
- Дата нараджэння: 2 лiстапад 1873 г.
- Месца нараджэння: Цвярская губ., в. Крывуліна
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: рускі
- Прафесія / месца працы: Акадэмік АН БССР
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Савецкая, д. 19, кв. 3
- Дата смерці: 25 травень 1942 г.
- Месца смерці: РСФСР, г. Горкі, шпіталь турмы НКУС
- Дата арышту: 4 красавiк 1938 г.
- Абвінавачанне: Удзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі, шкодніцтва
- Дата асуджэння: 5 жнiвень 1939 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада
- Артыкул: 64; 69; 72; 76 КК БССР
- Прысуд: 8 гадоў ППЛ
- Месца адбывання: Комі АССР
- Дата рэабілітацыі: 18 красавiк 1956 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР
- Архіўная справа: КДБ БССР 5890-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
ЗАМОЦІН Іван Іванавіч - беларускі літаратуразнаўца, прафесар і акадэмік.
Нарадзіўся 02.11.1873 у в. Крывуліна Калінінскай вобл., рускі. Скончыў з залатым медалём Пскоўскую гімназію (1893), а ў 1897 г. - Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут. Пачаў працу ў гімназіях Пецярбурга і Варшавы. У 1904 г. І.І. Замоціну прысудзілі вучоную ступень магістра. У тым жа годзе ён стаў прыват-дацэнтам Варшаўскага, а затым Пецярбургскага ўніверсітэтаў.
З 1908 прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, у 1917 г. - Данскога ўніверсітэта. З 1922 — Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Мінску. За два гады дасканала вывучыў беларускую мову. Адзі з заснавальнікаў беларускага літаратуразнаўства XX стагоддзя. Першы загадчык кафедры беларускай літаратуры і этналогіі БДУ. Акадэмік АН Беларусі (1928), член-карэспандэнт АН СССР (1929), доктар філалагічных навук (1934). Іван Іванавіч па сумяшчальніцтве працаваў з 1925 г. у Інбелкульце, а з 1929 г. - у АН Беларусі. Прафесар Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута. У 1931—1933 гг. дырэктар Інстытута літаратуры Акадэміі навук. Складальнік і рэдактар выданняў твораў М. Багдановіча, А. Гаруна, П. Труса, Цёткі і інш.
Арыштаваны 4 красавіка 1938 г. Асуджаны на 8 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі, шкодніцтва. Тэрмін адбываў у Комі АССР. Памёр у турэмным шпіталі г. Горкі 25 траўня 1942. Рэабілітаваны ў 1956 г.