Заяц Леанард Іосіфавіч (1890)
- Дата нараджэння: сакавiк 1890 г.
- Імя па-руску: Заяц Леонард Иосифович
- Варыянты імя: Заяц Лявон Язэпавіч
- Месца нараджэння: Віленская губ., Вілейскі павет (Мінская вобл., Вілейскі раён), мяст. Даўгінава
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: пралетарскае
- Прафесія / месца працы: Кансультант-інспектар Народнага камісарыята фінансаў БССР
- Месца пражывання: (Астрашыцкі раён), в. Халяўшчына
- Дата смерці: 23 верасень 1935 г.
- Месца смерці: РСФСР, г. Уфа, НКУС
- Дата арышту: 18 лiпень 1930 г.
- Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай арганізацыі, антысавецкая агітацыя
- Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
- Артыкул: 58-4; 58-7; 58-10; 58-11 КК РСФСР
- Прысуд: 5 гадоў высылкі
- Месца адбывання: РСФСР, г. Уфа
- Дата рэабілітацыі: 10 чэрвень 1988 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах ВС БССР
- Дата арышту: 25 лiпень 1935 г.
- Архіўная справа: КДБ РБ 20951-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Леанард Заяц — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, мемуарыст.
Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. У 1914—1916 гг. — кантралёр Віленскага акцызнага ўпраўлення, у 1916—1917 гг. — працаваў у Мінску ва Усерасійскім земсаюзе. Член партыі беларускіх эсэраў. На 1-м Усебеларускім з'ездзе 1917 абраны членам Рады. З лютага 1918 г. у складзе Народнага сакратарыята БНР — дзяржаўны кантралёр.
Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 загадчык канцылярыі і дзяржаўны сакратар у Народнай Радзе БНР. Удзельнік 2-й Усебеларускай канферэнцыі 1925 г. ў Берліне, дзе прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі.
У 1925 г. вярнуўся ў Мінск. Да арышту працаваў кансультант-інспектарам бюджэтнага ўпраўлення наркамата фінансаў БССР.
Падпаў пад «чыстку апарату», звольнены і 19 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 г. асуджаны як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю», сасланы на 5 гадоў ва Уфу.
25 ліпеня 1935 г. паўторна арыштаваны абласным упраўленнем НКУС СССР. Памёр у турме ў час следства.
Рэабілітаваны ВС БССР 10 чэрвеня 1988 г.