Згіроўскі Антон Антонавіч (1906)

  • Дата нараджэння: 24 студзень 1906 г.
  • Пол: мужчына
  • Прафесія / месца працы: акцёр
  • Дата расстрэлу: 1937 г.

  • Дата арышту: 1937 г.
  • Прысуд: ВМП
  • Дата рэабілітацыі: 1957 г.

Біяграфія

[24.1(6.2).1906, Мінск — 1937], акцёр. У 1921 паступіў у Трупу У.Галубка (пазней БДТ-3), напачатку быў дапаможным рабочым. У час вандраванняў тэатра ўдзельнічаў у канцэртах, спяваў у хоры. З 1926 акцёр. Найбольш значныя ролі: памешчык («Пінская мадонна» У.Галубка), Вася Балабан («Гісторыя пяці хвастоў» Л.Левіна), Лундышаў «Гадзіншчык і курыца» І.Качаргі), Кадлуб-Дабравольскі («Сяржант Дроб» Э.Самуйлёнка), Юсаў («Даходнае месца» А.Астроўскага). У 1935 стаў заслужаным артыстам Беларусі. Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1957.