Зон Наталля Фрыдрыхаўна (1879)

  • Дата нараджэння: 9 снежань 1879 г.
  • Варыянты імя: Ангеліна; Сон Наталля Фрыдрыхаўна
  • Месца нараджэння: г. Санкт-Пецярбург
  • Пол: жанчына
  • Нацыянальнасць: руская
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Лодачная, д. 9, кв. 1

  • Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Мінск
  • Дата арышту: 27 красавiк 1933 г.
  • Абвінавачанне: Прыналежнасць да контррэвалюцыйнай арганізацыі, антысавецкая агітацыя
  • Дата асуджэння: 7 чэрвень 1933 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада пры АДПУ
  • Прысуд: 3 гады высылкі
  • Дата рэабілітацыі: 12 чэрвень 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура БССР

  • Архіўная справа: КДБ РБ 24819-с
  • Крыніцы дадзеных: Адкрыты спіс

Біяграфія

[Наталля Фрыдрыхаўна; 9.12.1879, Санкт-Пецярбург, Расія — ?], манахіня. Руская. З сялянскай сям’і. У першай палове 1920-х г. насельніца Спаса-Праабражэнскага манастыра ў Мінску. Потым прыхаджанка Мікалаеўскай царквы ў пас. Козырава. Арыштавана 27.4.1933 у Мінску па адрасе: вул. Лодачная, д. 9, кв. 1. Асуджана 7.6.1933 са святарамі і інш. манахінямі Мінскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 12.6.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа А. і інш. № 24819-с захоўваецца ў  архіве КДБ Беларусі.

СОН (Зон) Натальля (Ангеліна) Фрыдрыхаўна, нар. 09.12.1879 у г. Ленінград, расейка, манашанка. Жыла: Менск, вул. Лодачная 9, кв. 1. Арыштаваная 33.04.27. Асуджаная 33.06.07 «тройкай» за а/с агітацыю паводле арт. 72, 76 КК БССР на 3 гады бяз права жыць у вызначаных месцах. 89.06.12 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 24819-с