Зялёнка Стэфаніда Варфаламееўна (1895)

  • Дата нараджэння: 1895 г.
  • Месца нараджэння: у в. Калюча Плешчаніцкага р-ну Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларуска
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян

  • Дата арышту: 21 лiпень 1937 г.
  • Дата асуджэння: 22 верасень 1937 г.
  • Артыкул: 72 КК БССР
  • Прысуд: 8 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 24 сакавiк 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратурай БССР

Біяграфія

ЗЯЛЁНКА Стэфаніда Варфаламееўна, нар. 1895 у в. Калюча Плешчаніцкага р-ну Менскай вобл., беларуска, зь сялян, непісьменная, калгасьніца ў к-се «Улада Саветаў» Лагойскага р-ну, в. Лужа. Арыштаваная 37.07.21. Асуджаная 37.09.22 «тройкай» за а/с агітацыю паводле арт. 72 КК БССР на 8 гадоў ППЛ у Каргопальлаг Арханг. вобл. п/а Данілаўка, п/с 233/8. 89.03.24 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 21649-с