Зянюк Іван Пятровіч (1872)

  • Дата нараджэння: 18 травень 1872 г.
  • Імя па-руску: Зенюк Иван Петрович
  • Варыянты імя: Іаан Зенюк
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Ігуменскі павет (Мінская вобл., Бярэзінскі раён), мяст. Пагост
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: служачыя
  • Адукацыя: сярэдняя духоўная
  • Прафесія / месца працы: Настаяцель Козыраўскай царквы, протаіерэй
  • Месца пражывання: БССР, Мінская вобл., Мінскі раён, пас. Козырава
  • Дата смерці: 1940 г.

  • Дата арышту: 9 красавiк 1935 г.
  • Абвінавачанне: Антысавецкая агітацыя
  • Дата асуджэння: 10 жнiвень 1935 г.
  • Артыкул: 72б; 76 КК БССР
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 4 красавiк 1990 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда БССР

Біяграфія

[18.5.1872, мяст. Пагост Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — 1940 (?)], протаіерэй, цесць бел. паэта Янкі Бобрыка. Беларус. З сям’і службоўца. Скончыў Данскую духоўную семінарыю (5.6.1894). Выкладаў у царкоўна-прыходскай школе в. Неманіцы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н. З 1895 псаломшчык Успенскай царквы в. Брадзец Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н. Рукапаложаны ў дыякана (9.5.1897), святара (11.5.1897) Пакроўскага храма в. Кабылянка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Знаменка Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл., настаўнік царкоўна-прыходскай школы. З 26.5.1898 у Свята-Троіцкай царкве в. Нача Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н, выкладаў у царкоўна-прыходскай школе. З 31.10.1898 законанастаўнік школы Мінскага Спаса-Праабражэнскага жаночага манастыра, з 15.9.1900 — Мінскай жаночай Уваскрасенскай школы, Мінскай узорнай школы, член Мінскага апякунства бедных духоўнага звання. З 1901 святар Мінскага жаночага манастыра. З 1902 член рэвізійнага камітэта свечнага завода, настаўнік Мінскага 7-класнага першаразраднага жаночага вучылішча. З 20.10.1905 выкладаў у Мінскім жаночым камерцыйным вучылішчы, з 1907 — у прыватнай жаночай гімназіі В.І.Лявіцкай, з 1910 — у 2-класнай мужчынскай гімназіі. Быў жанаты, меў дачок Таццяну (н. ў 1900), Кацярыну (1905), Вольгу (1907), сына Паўла (1912). Узнагароджаны набедранікам (1900), скуф’ёй (1903), сярэбраным медалём Чырвонага Крыжа (1907), камілаўкай (1909), нагрудным крыжам. Падчас арышту служыў у Мікалаеўскай царкве ў пас. Козырава (цяпер у межах Мінска). Арыштаваны 9.4.1935. Асуджаны 10.8.1935 з інш. святарамі, дыяканам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі калегіяй АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Верагодна, была рэпрэсавана і сям’я протаіерэя. Памёр ад разрыву сэрца неўзабаве пасля вяртання з канцлагера. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 4.4.1990. Групавая справа З. і інш. № 31424-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.