Зіміёнка Анатоль Рыгоравіч (1887)

Anatol Dziarkacz.jpg
  • Дата нараджэння: 6 красавiк 1887 г.
  • Варыянты імя: Анатоль Дзяркач; Зимионко Анатолий Григорьевич
  • Месца нараджэння: Мінская губерня, Навагрудскі павет, мяст. Турэц
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Прафесія / месца працы: паэт, пісьменнік, перакладчык
  • Дата расстрэлу: 5 верасень 1937 г.
  • Месца смерці: г. Мінск, турма НКУС

  • Дата арышту: 16 кастрычнiк 1936 г.
  • Прысуд: ВМП
  • Дата рэабілітацыі: 1957 г.

Біяграфія

Анатоль Дзяркач (сапраўднае імя Зіміёнка Анатоль Рыгоравіч) - беларускі паэт, сатырык, гумарыст, мемуарыст.

Нарадзіўся 6(18).4.1887 у мяст. Турэц Навагрудскага павета. У 1904 скончыў народнае вучылішча ў Навагрудку. Пачаў публікавацца з 1904; спачатку пісаў на рускай мове. Служыў у земскай і гарадской управах у Мінску. Член партыі эсэраў.

У 1908 арыштаваны, адпраўлены ў ссылку.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 служыў у мінскіх адміністрацыйных органах Часовага ўрада. Пасля 1917 працаваў у газ. «Беларуская вёска»; з 1924 рэдактар сатырычнага час. «Дубінка» (дадатак да газ. «Звязда»); працаваў у газ. «Піянер Беларусі», час. «Полымя». Працуючы ў сатырычным жанры, узяў сабе псеўданім Анатоль Дзяркач. Член СП Беларусі з 1934. Пісаў творы для дзяцей. Перакладаў з рускай і ўкраінскай моў. Аўтар успамінаў.

Арыштаваны 16.10.1936. 5 верасня 1937 расстраляны ў мінскай турме НКУС. Рэабілітаваны ў 1957.