Кавалеўская Эмілія Язэпаўна (1888)

  • Дата нараджэння: 1888 г.
  • Месца нараджэння: у в. Асіньнікі Дрысенскай вол. Полацкай акр.
  • Нацыянальнасць: полька
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян

  • Дата арышту: 6 студзень 1925 г.
  • Дата асуджэння: 24 красавiк 1925 г.
  • Дата рэабілітацыі: 30 чэрвень 1992 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковай пракуратурай РБ

Біяграфія

КАВАЛЕЎСКАЯ Эмілія Язэпаўна, нар. 1888 у в. Асіньнікі Дрысенскай вол. Полацкай акр., полька, зь сялян, сялянка, аднаасобная гаспадарка ў в. Асіньнікі. Арыштаваная 25.01.06. Асуджаная 25.04.24 «асобай нарадай» за шпіянаж на карысьць Латвіі паводле арт. 66,97, 98 КК на высылку (умоўна) Сібір. 92.06.30 справа пераглядалася Вайсковай пракуратурай РБ. 30.07.1927 арыштаваная, 18.01.1928 асуджаная «тройкай» паводле арт. 66, 68, 97, 98 КК на высылку ў Сібір на 3 гады. Рэабілітаваная 31.07.1992 Ваен. пракурорам РБ. УКГБ Віцебскай вобл.