Кадыш Марыя Фамінічна (1884)

  • Дата нараджэння: 1884 г.
  • Варыянты імя: Кадыш Марыя Фамічоўна
  • Месца нараджэння: у в. Брэдзева Дзісенскага павету Віленскай губ.
  • Нацыянальнасць: полька
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян

  • Дата арышту: 4 люты 1933 г.
  • Дата асуджэння: 14 красавiк 1933 г.
  • Дата рэабілітацыі: жнiвень 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: вайск. пракурор БВА

Біяграфія

КАДЫШ Марыя Фамінічна (Фамічоўна), нар. 1884 у в. Брэдзева Дзісенскага павету Віленскай губ., полька, зь сялян, непісьменная, скотніца камуны «Маяк» у в. Сар’я Дзісенскага павету. Арыштаваная 33.02.04. Асуджаная 33.04.14 «тройкай» за шпіянаж на карысьць Польшчы паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Сям’я выслана ў Паўночны Край на 3 гады. 89.08.00 справу пераглядаў вайск. пракурор БВА. УКГБ Віцебскай вобл.