Казлоўскі Міхаіл Станіслававіч (1896)

  • Дата нараджэння: 1896 г.
  • Месца нараджэння: у в. Гарошава Крупскага р-ну Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Дата расстрэлу: 26 лiстапад 1937 г.
  • Месца смерці: ў Аршанскай турме

  • Дата арышту: 20 кастрычнiк 1937 г.
  • Дата асуджэння: 9 лiстапад 1937 г.
  • Дата рэабілітацыі: 7 лiпень 1958 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: ВТ БВА

Біяграфія

КАЗЛОЎСКІ Міхал Станіслававіч, нар. 1896 у в. Гарошава Крупскага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, калгасьнік к-су «Перамога» ў в. Гарошава. Арыштаваны 37.10.20. Асуджаны 37.11.09 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за шпіянаж на карысьць польскай разьведкі паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Аршанскай турме 37.11.26. 58.07.07 справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ РБ 11944-с