Капура Мікалай Піліпавіч (1902)

  • Дата нараджэння: 27 сакавiк 1902 г.
  • Месца нараджэння: у в. Песечная Мірскай вол. Наваградзкага павету Менскай губ.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: выш. адук.

  • Дата арышту: 27 студзень 1937 г.
  • Дата асуджэння: 10 лiпень 1937 г.
  • Артыкул: 63-1 КК БССР
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 28 лiстапад 1957 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: вайсковым трыбуналам БВА

Біяграфія

КАПУРА Мікалай Піліпавіч, нар. 27.03.1902 у в. Песечная Мірскай вол. Наваградзкага павету Менскай губ., беларус, зь сялян, выш. адук., машыніст паpавоза Бярэзінскага леспpамгасу, п. Ячоўка Бярэзінскага р-ну. Арыштаваны 37.01.27. Асуджаны 37.07.10 «асобай нарадай» як агент польскай выведкі паводле арт. 63-1 КК БССР на 5 гадоў ППЛ. 57.11.28 справа пераглядалася вайсковым трыбуналам БВА. 26.08.1938 тpойкай УНКВД Дальбуду да ВМП. КГБ РБ 11043-с