Кацёл Міхаіл Ануфрыевіч (1897)
- Дата нараджэння: 21 снежань 1897 г.
- Месца нараджэння: у пас. Слабодка Целякоўскага с/Сав. Узьдзенскага р-ну
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
- Адукацыя: пачатк. адукацыя
- Дата арышту: 6 лiстапад 1937 г.
- Дата асуджэння: 30 лiстапад 1937 г.
- Архіўная справа: КГБ 1470-С
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
КАЦЁЛ Міхал Нупрэевіч, нар. 21.12.1897 у пас. Слабодка Целякоўскага с/Сав. Узьдзенскага р-ну, беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, рахункавод калгасу «Іскра калектывізацыі» Узьдзенскага р-ну, в. Зенькавічы. Арыштаваны 37.11.06. Асуджаны 37.11.30 за а/Сав. агітацыю, меў сувязь з польскім шпіёнам, паводле арт. 72 КК на 10 гадоў ППЛ, Волгалаг НКВД, г. Рыбінск. 40.01.09 Пастанова НКВД БССР. КГБ 1470-С
