Кернажыцкі Канстанцін Іванавіч (1902)

Kiernazycki Kanstancin.jpg
  • Дата нараджэння: 8 кастрычнiк 1902 г.
  • Імя па-руску: Кернажицкий Константин Иванович
  • Месца нараджэння: Магілёўская губ., Чэрыкаўскі павет (Магілёўская вобл., Краснапольскі раён), в. Выдрэнікі
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: духавенства
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Старэйшы навуковы супрацоўнік, Інстытут гісторыі АН БССР; кандыдат гістарычных навук
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Свярдлоўская 49, кв. 34
  • Дата смерці: 28 люты 1942 г.
  • Месца смерці: РСФСР, Краснаярскі край, г. Канск, лагерны шпіталь

  • Дата арышту: 11 снежань 1937 г.
  • Абвінавачанне: Польскі шпіён
  • Дата асуджэння: 14 травень 1939 г.
  • Артыкул: 69; 70; 72; 76 КК БССР
  • Прысуд: 8 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 5 чэрвень 1958 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі

Біяграфія

Канстанцін Кернажыцкі - беларускі гісторык.

Нарадзіўся 25.9(8.10).1902 г. у в. Выдранка Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ. (цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл.). У 1926 скончыў БДУ.

З 1930 працаваў у Інстытуце гісторыі БелАН, адначасова выкладаў у БДУ. Кандыдат гістарычных навук (1934), дацэнт. Даследаваў аграрную гісторыю Беларусі XVIII — пачатку XX ст. Адзін з укладальнікаў зборніка дакументаў «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (1936 г.).

Арыштаваны 11.12.1937. 14.5.1939 асуджаны на 8 гадоў зняволення ў лагерах.

Памёр у лагерным шпіталі ў Канску (Краснаярскі край) 28.2.1942.

Рэабілітаваны 5.6.1958.